3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Чемпионат Республики Беларусь по женской борьбе — 2026. Итоги.
08.06.2026
2026: Международный семинар для тренеров по спортивной борьбе «PRO_Борьбу: От первой тренировки до медалей»
21.08.2026

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

 

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 г. і зацверджана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 г. № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломнасць духу нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцый краіны, пра гераізм і адданасць нашых продкаў. Яно яднае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню.

Праз вайну і ліхалецце, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы разам ішлі да сваёй незалежнасці. Шмат чаго змянілася ў нашым жыцці, нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у суверэннай дзяржаве. Беларускі народ адзіны, а яднае яго галоўнае – клопат аб умацаванні Айчыны і якасная праца дзеля дасягнення гэтай мэты. Ад кожнага з нас, ад нашай працы, ініцыятывы, грамадзянскай адказнасці залежыць сённяшні дзень і будучае нашай краіны.

 


 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

BE / EN / RU
error

Enjoy this blog? Please spread the word :)

Instagram
RSS