

У 2026 годзе адзначаецца 32-я гадавіна
з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны (15 сакавіка 1994 года).
У Канстытуцыi замацаваны асновы дзяржаўнага ладу,
прынцыпы выбарчай сістэмы,
паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады,
правы і абавязкі грамадзян.
Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу.
Усе законы, указы і пастановы павінны строга адпавядаць Канстытуцыі.
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў:
24 лістапада 1996 г.,
17 кастрычніка 2004 г.,
27 лютага 2022 г.

Традыцыйна ў гэты дзень, 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праходзяць урачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым падлеткам.
У цырымонii прымаюць удзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ганаровыя людзі, ветэраны вайны і працы. Менавiта яны ўручаюць пашпарт юнакам i дзяўчатам.
